Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Усёраўно, ці выпіваць, ці слёзы выціраць. Яму ўжо гэна ўсёраўно, ці выпіваць, ці слёзы выціраць, не паможаш. Хожава. У хату нявестка, а на сяло павестка. Суцін. Хоць вох, але ўдвох. Восава. Хоць голы, але ж вясёлы. Дзярэчын. Хоць з вадой, абы не з бядой. Мялешкі. Хоць каралём, толькі не ў нашым царстве. Мялешкі. Хоць у цеснаце, абы не ў звадзе. Крэва. Хто арэ ды не троіць — той хлеба не кроіць. Чьіжэвічы. Хто бацькоў не слухае, той на пальцы дзьмухае. Мацевічы. Хто з мякінай, хто з аўчынай. Некалі хто з мякінай, хто з аўчынай. Хожава Хто сам такі, то i на другога кладзе знакі. Восава. Хто ўмее — робіць, а хто не ўмее — крычыць i вучыць. Антонаўка. Хто ў моры пабываў, той лужы не баіцца. Восава. Хвалі хлеб у гумне, а пана ў труне. Залацеева. Хітры дужага паваліць. Восава. Хітры, не хітры, а хітрэй свету не будзеш. А як пачнеш вельмі хітрыць, то i перахітрышся. Лёзненскі р-н. Хораша не пераходзіш, смачна не пераясі. ВетоЖЫНСКІ р-н. Чаго не згубіў, таго не шукай. Крэва. Чорт за чорта цягне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 177  ▶