Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Снег бел — ды не сыр, зяць міл — ды не сын. Бортнікі. Ссівеў чалавек, а пытае, каторы век. Ракау. Старасць не радасць, а смерць — не вяселле. Гервяты. Стыдна, горш як дымна. Малая Валкалаша. Сцеражыся не пана, а падпанка. Альтаны. Сядзець у бога за плячыма. Як у бога за плячыма сядзіць, нічога не робіць. Волма. Сядзеш адпачываць — будзеш сем вёрст даганяць. Суцін. Сяк-так накасяк, абы не па-людску. Высокі Бор. Сякі-такі мужычына, ды ўсё-такі дровы ды лучына. Хожава. Талковы i ў Вільні відаць. Малая Валкалаша. Тваё дзела гаў-гаў i пад печ. Мурожніца. Тваё не мелецца, дык не падсыпай. Вужанка. Трава стаіць, зямля ляціць, а Ёсель косіць. Навагрудскі р-н. У акне свет, за акном яшчэ болылы. Восава. У вочы лізком, а за вочы пяском. Восава. У добрай свякрові i добрая нявестка. Мурожніца. У дурнога салаўя дурныя й песьні. Волма. Узяў бяду на сваю шыю. Крэва. Украдзеным i падавіцца можна. Васілевічы. Умеламу рукі не баляць. Залацеева. У пост хварэюць, а ў мясаед дурнеюць. Ракау. У роднай хаце i качарга маці. Турау. Усе бабры дабры, адна выдра ліхая. Селязні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 177  ▶