Чужая болька не баліць. Крэва. Чужая старана прыбавіць разума. Лактышы. Чужое пад лесам (бачыць), а свае пад носам (не бачыць). Валожынскі р-н. Чым багацейшы, тым скупейшы. Альтаны. Чым галейшы, тым смялейшы. Альтаны. Што па той чэсці, калі няма чаго есці. Слабада. Што рок, то i прарок. Восава. Што старана, то й навіна. Валожынскі р-н. Язык доўгі, ды пяты кароткія. Ціткаўцы. Якая мама, такая я i сама. Восава. Якая матка, такое i дзіцятка. Крамяніца-Дольная. Якая папа дык папа, абы не гуляла лапа. Мурожніца. Якая яда, такая хада. Саска-Лтка. Як б'юць, няхай мяне мінуць, калі п'юць, няхай з мяне пачнуць. Старадворцы. Як вядзецца, дак i на шчэпачку прадзецца. А як неуд ас да — свінням ўсё аддасца. Талочынскі р-н. Як да чаркі дык скоры, як да працы дык хворы. Асяродак. Як не пад'еў вол да Міколы, то не пад'есць ніколі. Мащютпы. Як няма ў доме ката, то пустая хата. Цішкаўцы. Як пакорміш, так i падоіш. Стары Свержань. Як сеў, дык i прыкіпеў. Крупскі р-н. Які куст, такія галякі. Крамяніца-Дольная. Якое карэнне, такое насенне. Крамяніца-Дольная. Як пайшоў па лекі, так прапаў навекі. Пхоў
Дадатковыя словы
бюць, падесць, падеў, пюць
4 👁