На свеце, як на смецці, што хочаш, тое i знойдзеш. Пятровічы. На той свет багацця не пацягнеш, Моран. Начаваў ды рана вышаў. Мурожніца. На чужую с... штаны легка адзяваць. Пятровічы. Нашто ж кароўка, калі сам вандроўка. Ворсаўшчына. Не выбірай жонку на ігрышчы, а выбірай на ржышчы. Восава. Не даў бог свінні рог, а то i неба ўспарола б. Ракаў. Не лезь, жаба, дзе коні куюць,— растопчуць. Дубровінскі р-н. Не маеш шчасця — не йдзі ў грыбы. Хойна. Не наш воз, не нам везці. Высокі Бор. Не паможа ні мыла, ні вода, калі чорная ўрода. Восава. Не паможа лек, як кароткі век. Восава. Не плаціць багаты, а плаціць вінаваты. Восава. Не радуйся знайшоўшы, не плач згубіўшы. Слабада. Не радуйся чужой бядзе, бо свая на барадзе. Мацевічы. Не скачучы, не плачучы. Мялешкі. Не словы, а час жальбу разганяе. Ракаў. Не мылься, голены не будзеш. А ваенком сказаў, што, калі паступя, то добра, а не, дык i не мылыдеся, голеныя не будзіця. Хожава. Не сунь носа, куды ні просядь. Волма. Не твой бацька ўказнік. Слабада. Не той багаты, хто брухаты, а той, хто разумны. Ратамка
2 👁