Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Ласы кусочак знойдзе куточак. Ворсаушчына. Лепей скупа прадаць, чым з вярхом украсці. Ракаў. Лепш трохі, але толкам. Ракаў: Лепш трох лячыць, чым дурня вучыць. Нежын. Лес i то не роўны расьце. Лес i то не роўны расыде, а людзі? Дзе ты бачыла, каб роўныя былі. Хожава. Лета прыпасіха, зіма прыбярыха. Ляды. Летам ножкай коп, зімой ручкай хоп. Уліна. Лёгкі здабытак — лёгкі пражытак. Антонаўка. Ліхое ніколі не ўтоіцца. Антонаука. Люба сабаку на неба брахаць. Коўчыцы. Маеш дачку трымай гарэлку ў глячку. Перацяткі. Маім салам i мне па губах мажа. Залессе. Матка дачку хваліць, пакуль з рук зваліць. Крамяніца-Дольная. Менш гавары, то больш пачуеш. Мялешкі. Мужык хоць з лапаць, абы за ім не плакаць. Волма. На адну асіну абодвух павесіць. КрамяніцаДольная. На пекнату ёсць старасць. Пятровічы. На п'янага i сабака не брэша. Валожынскі р-н. Нараблю крыві, што i сабака не пап'е. Навагрудскі р-н. На сваім сметніку i верабей спраўны. Котчына. На сваім сметніку i певень смелы. Навагрудскі р-н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

папе, пянага
6 👁
 ◀  / 177  ▶