Каб ты пятамі назад хадзіў! (Кленіч). Валожынскі р-н. Каб ты ў вадзе стаяла i піць прасіла (Кленіч) Кімія. Каб не схлусіў, дык бы i не жыў. Каб ты здароў знасіў i на другое зарабіў! Сла~ бада. Каб цябе дзеўкі любілі. Слабада. Калі маеш пабразгачы, дык будуць i паслугачы. (Пабразгачы — манеты). Волма. Калі сам не зробіш, дык i зязюлька не накукуе. Пятровічы. Калі толькі з-за спадніцы, тады лепей не жаніцца. Пятровічы. Камар носу не падсуне. Лучнікі. Каму ў вока зайдзе, той i на печы найдзе. Морач. Каму ў галаву зойдзе, той i ў запечку знойдзе. Целяшэвічы. Карміў да вусоў — кармі i да барады. Руда Літчанска. Каса — дзявочая краса. Крамятна-Долъная. Кій на кій шкодзіць, а кусок на кусок ніколі. Волма. Кладучыся спаць, падумай, як устаць. Антонаука. Кожны праўду знае, ды не кожны яе любіць. Крамян i ца-Долъная. Конь дарогі не пытае. Мялешкі. Кошцы жартачкі, а мышцы слёзкі. Восава. Крывая дарожка з простай смяецца. Восава. Кулачок пад бачок, каменьчык пад галоўку. Восава. Купіў бы сяло, ды грошай гало. Восава
6 👁