Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Жыла нявеста сем год i не ведала, што сучка без хваста. Селязні. Зваліліся ленькі ў каленькі. Заборцы. 3 ветру вяроўку саўе. Слабада. Згубі толькі стыд, дык будзеш п'ян i сыт. Ракау. Здароўе валовае, а храбрасць казловая. Ракаў. 3 малой хмуры заўсёды вялікі дождж. Волма. 3 печанага яйца жывое куранё высядзіць. Коўчыцы. 3 хлебам i бяз хлеба. Цяжка было жыць: калі з хлебам, калі бяз хлеба. Хожава. I верабей злосць мае. Валожынскі р-н. I добрыя плыўцы тонуць. Пятровічы. I камень не вечны. Слабада. I мядзведзя танцаваць вучаць. Крэва. I на халодную ваду не заробіш. Мялешкі. I рыбкі не хачу, i хвосціка не мачу. Восава. I сабака добры дух чуе. Крамяніца-Дольная. I сабака напуста не забрэша. Крамяніца-Дольная. I сосны вушы маюць. Крэва. I чорт літасць мае. Мялешкі. I я піў бы, каб хто купіў бы. Слабада. Калі ўлез у дугу, не кажы: не магу. Антонаука. Каму што, а свінні цеста. Слабада. Каму век няшчасны, таму i доўгі. Каліта. Каб ведаў, што ўпаду, дык сеў бы. Котчына. Каб цябе Бог любіў! Слабада. Каб яе скулы апілі (Кленіч). Каб яе скулы апілі — нічога не хоча піць цялушка. Волма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пян
5 👁
 ◀  / 177  ▶