Дарма i каза не скача. Крэва. Дарэмна i бог скулы не дасць. Слабада. Даў рукамі — хадзі нагамі. Слабада. Два каты ў адным мяшку не ўжывуцца. У зяця матка жыве, думаю, паеду я — дык два каты ў адным мяшку не ўжывуцца. Хожава. Дзе гной, там i лой. Маскалі. Дзе гультай ходзіць, там проса не родзіць. Крэва. Дзе ідзе, там i пакоціцца. Рудня. Дзе сарока сядзіць, там сакрэты не вадзіць. Ракаў. Дзяры лыка, пакуль дзярэцца. Арэшніца. Дзяцей — як бобу, а хлеба ні дробу. Антонаука. Для дурной авечкі i крапіва — лес. Малая Валкалагиа. Добрая слава людзей сабірае, а дрэнная разганяе. Антонаука. Добры певень заўсёды худы. Слабада. Дочкі звядуць з сарочкі. Саска-Ліпка. Дроў у лес не возяць. Крэва. Дурны той конь, што двара свайго не ведае. Мялешнік. Дурня не навучыш, а намучыш. Нежын. Еш сала, каб душа плясала. Ворсаушчына. Жаб за вушы не ловяць. Ракау. Жонка памірае, а мужык на другую паглядае. Слабада. Жонку язык б'е. Залацеева. Жыву сяк-так: дзень без хлеба, а два так. Восава. Жывуць, як золата важаць. Восава
3 👁