Была ў мяне сіла, як мяне маці насіла. Бортнікі. Былі б людзі, а стараста будзе. Баярская. Бяда за бядой, як рыба за вадой. Касса. Бяло не бяло, абы ў вадзе пабыло. Арэшніца. Вайна кроў людскую гГе. Антонаўка. Во косіць: трава стаіць, зямля ляціць. Навагрудскі р-н. Вот вам i спіткі i з'едкі, i ўсё, мае дзеткі. Слабада. Воўк i лічанае бярэ. Крэва. Выпіць квасу не дабярэ часу. Ворсаўшчына. Гаворыць ціхенька, ды думаець ліхенька. Bopсаўшчына. Гадаваў мядзведзь дзеці, ды няма за кім пасядзеці. Чырвоны лес. Галава адна, языкоў дзесяць. Bocaea. Гаршкі б'юцца, a дзеткі вядуцца. Пятровічы. Гібкага дрэва вецер не зломіць. Антонаўка. Гіц выйграў, гіц прайграў. Гіц выйграў, гіц прайграў, мяняемся на коней. Волма. Гора, як няма Рыгора. Рудня. Гутар за гутар, а валы ў жыта. Саска-Ліпка. Гукні на лес, то i лес адзавецца. Мялешкі. Гулі ў лапці абулі. Крэва. Гультай ды злодзей — два родныя браты. Угрынь. Гуляючы розуму не прыдбаеш. Bocaea. Дагнаў — не ўгадаў, аперадзіў — не ўгадзіў. Bocaea. Да Дзьмітры дзеўкі хітры, a з Дзьмітры — хоць сьпіну вытры. Гарадоцкі р-н
Дадатковыя словы
бюцца, зедкі
5 👁