Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАУКІ, ПРЫГАВОРКІ Абы зубы, хлеб будзе. Абяцаў бог даць — ды казаў пачакаць. Нарэйшы. Ад пустой хаты клямка. Слабада. Ад сабакі, апрача блох, нічога не набярэшся. Ялова. Адным арэхам падзеляцца. Оцкавічы. Адзін i ў кашы прапаў. Малая Валкалаша. Ажаніцца — не ўтапіцца. Антонаўка. Атаўка — сену прыбаўка, ды не ўмеў скасіць Саўка. Ялова. Бабы каяцца, a дзеўкі сабіраюцца. Багацце, як вясло, упусціш — паплыло. Каліта. Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей. Воc a e a. Балота без чорта не будзе. Міляеічы. Баязліваму i корч — мядзведзь. Без каманды войска гіне. Чухны. Без навукі як бязрукі. Пруднікі. Без прычыны галава не баліць. Мялешкі. Белыя рукі чужую працу любяць. Слабада. Біся, сварыся, але свайго дзяржыся. Цішкауцы. Была дзеўкай на ўсю вуліцу, а цяпер на ўсю печ. Чырвоны лес
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 177  ▶