Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Хоць лапці падшывай. У цябе кепскі характар, Мар'ян. Як цьвярозы, дык хоць лапці табой падшывай. Волма. Хоць пальцы ламі. А грошай не было, Дзе ж іх, браць, хоць ты пальцы ламі. Хожава. Хоць ты ў свет ідзі. Учора дождж быў, дык атлуміў дзень, хоць ты ў свет ідзі. Кукалеўка. Хоць у капусце звары. Няма дзе дзець, хоць у капусце звары. Рудня. Хоць храпы зачыняй. Вот як прыдзеш з вуліцы, дык такое паветра цяжкое, хоць храпы зачыняй. Хожава. Чертам падплецены. (Той, хто вечна паднімае шум, лаянку, сварку). Слабада. Чортам падшыты. Зяць харошы, але як вып'е, то як чортам падшыты. Хожава. Чорт не схваціць. Цяперака даяркі палучаюць многа. Чысціня такая на ферме, што чорт не схваціць. Рудня. Чорт ведае колькі. Ухажораў у мяне было чорт ведае колькі. Хожава. Чорт ведае куды. Я пайду, а ён вылязя праз вакно... хоць бы каля хаты гулёў, дык не, a i дзе чорт ведае куды. Хожава. Шкляпы бог. Я шклянога бога бачыў, кажа. А я яму: «Можа i драўлянага i жалезнага». Хожава. Штаны насіў на адной шлейцы. (Быў малы). Ён тады яшчэ штаны на адной шлейцы насіў, што ён можа помніць. Слабада. Што ёсць духу. А я са страху што ёсць духу ўцякаць. Хожава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, марян
4 👁
 ◀  / 177  ▶