Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Узяць у галаву. Але сын мой як узёў у галаву i памёр. Хожава. Ужо гузікі прышывае. Заканчвае нейкую работу (дысертацыю, кнігу i г. д.). Мінск. Укінуць (папасьці) добрага. Ну, ідзі, зара бацька табе ўкіне добрага... А мне яшчэ папала ад маці добрага, каб не хадзіла з дурным. Хожава. У свіныя галасы. (Позна, запознена). Слабада. Ухапіць шчасце. Іран. Вышла замуж, ухапіла шчасьце, пасьпяшыла. Хожава. Ухваціць гора (горачка). I каеіла сама, i баранавала сама. Вот ужо горачка ўхваціла. Хожава. У чортавы зубы. (Далёка). На каляды варажылі. Бывала ці дровы раскінуць, ці вароты падапруць, ці зусім занясуць недзе ў чортавы зубы. Рудня. Хадзіць па міласці. I па міласці хадзіла троха. А потым патрошку-патрошку i выпрасталася. Рудня. Хадуном хадзіць. Ну, як вяселле ў вёсцы пачынаецца, дык усё хадуном ходзіць. Рудня. Хай бог крые. Хай бог крые, колькі мы гора перажылі. Хай бог ратуе. Гэта ж хай бог ратуя, ужо сто год з лішнім мае. Волма. Хай бог сцеражэ. А ў яе сьвякроў, хай бог сьцеражэ, такая благая. Хожава. Хвастом накрыцца. У другіх вёсках ідзеш, дык яны [дзеці] табе здароваюцца, а нашы хвастом накрыюцца i ўсё. Хожава. Хоць вушы затыкай. Ужо як скажа, дык i слухаць німа чаго, хоць ты вушы затыкай, ці ў лес каці далей ад яе. Волма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 177  ▶