Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Не ўкусіўшы горкага, не пас пытает салодкага. Восава. Не ўсякая знаходка клад. Восава. Не ўсякая ліпа мёдам пахне. Сілязні. Не ўхваціўшы гора i дабра не ўбачыш. Кімія. Не шукаючы не знойдзеш. Крамяніца-Дольная. Не штука даць, калі ёсць адкуль узяць. Відэйкаўшчына. Нідзе так, як дома. Крамяніца-Дольная. Нікому ні міла, каму справа хіла. Восава. Hi сшыць, ні спароць. Котчына. Няма лепшай рэчы, як дома на печы. Ворсаўшчына. Павесіць за кроплю вады. Ён гатоў павесіць чалавека за кроплю вады. Волма. Пагладзь ката — ён i хвост задзярэ. Грынявічы. Пазычка — добра, адданка — кепска. Відэйкаўшчына. Пакуль бацька з маткай ёўню лёну абмалацілі, дык я зох — i абуўся. Мурожніца. Пакуль вялікі нагнецца, то малы нап'ецца. Крэва. Паляц аб паляц не стукне. Гэта невінёнтачка Гармашова каб калі паляц аб паляц стукнула. Волма. Палка на палку шкодзіць, а абед на абед не. Хадзюкі. Панскія ножкі баяцца дарожкі. Ворсаўшчына. Парада не здрада. Крамяніца-Дольная. Пастаў хоць дзе, ніхто не ўкрадзе. Востраўка. Пела, дзе бацькаў хлеб ела. Бортнікі. Плач, галасі — рады не дасі. Слабада. Покуль у пана ў роце, то ў кухара ў жывоце. Бярэзінскі р-н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца
2 👁
 ◀  / 177  ▶