Каб ты пятамі назад хадзіў! (Кленіч). Валожынскі р-н.
Каб ты ў вадзе стаяла і піць прасіла (Кленіч) Кімія.
Каб не схлусіў, дык бы і не жыў.
Каб ты здароў знасіў і на другое зарабіў! Слабада.
Каб цябе дзеўкі любілі. Слабада.
Калі маеш пабразгачы, дык будуць і паслугачы. (Пабразгачы — манеты). Волма.
Калі сам не зробіш, дык і зязюлька не накукуе. Пятровічы.
Калі толькі з-за спадніцы, тады лепей не жаніцца. Пятровічы.
Камар носу не падсуне. Лучнікі.
Каму ў вока зайдзе, той і на печы найдзе. Морач.
Каму ў галаву зойдзе, той і ў запечку знойдзе. Целяшэвічы.
Карміў да вусоў — кармі і да барады. Руда Літчанска.
Каса — дзявочая краса. Крамяніна-Дольная.
Кій на кій шкодзіць, а кусок на кусок ніколі. Волма.
Кладучыся спаць, падумай, як устаць. Антонаўка.
Кожны праўду знае, ды не кожны яе любіць. Крамяніца-Дольная.
Конь дарогі не пытае. Мялешкі.
Кошцы жартачкі, а мышцы слёзкі. Восава.
Крывая дарожка з простай смяецца. Восава.
Кулачок пад бачок, каменьчык пад галоўку. Восава.
Купіў бы сяло, ды грошай гало. Восава.
79 👁