Ласы кусочак знойдзе куточак. Ворсаўшчына.
Лепей скупа прадаць, чым з вярхом украсці. Ракаў.
Лепш трохі, але толкам. Ракаў.
Лепш трох лячыць, чым дурня вучыць. Нежын.
Лес і то не роўны расьце. Лес і то не роўны расьце, а людзі? Дзе ты бачыла, каб роўныя былі. Хожава.
Лета прыпасіха, зіма прыбярыха. Ляды.
Летам ножкай коп, зімой ручкай хоп. Уліна.
Лёгкі здабытак — лёгкі пражытак. Антонаўка.
Ліхое ніколі не ўтоіцца. Антонаўка.
Люба сабаку на неба брахаць. Коўчыцы.
Маеш дачку трымай гарэлку ў глячку. Перацяткі.
Маім салам і мне па губах мажа. Залессе.
Матка дачку хваліць, пакуль з рук зваліць. Крамяніца-Дольная.
Менш гавары, то больш пачуеш. Мялешкі.
Мужык хоць з лапаць, абы за ім не плакаць. Волма.
На адну асіну абодвух павесіць. Крамяніца-Дольная.
На пекнату ёсць старасць. Пятровічы.
На п'янага і сабака не брэша. Валожынскі р-н.
Нараблю крыві, што і сабака не пап'е. Навагрудскі р-н.
На сваім сметніку і верабей спраўны. Котчына.
На сваім сметніку і певень смелы. Навагрудскі р-н.
99 👁