Жыла нявеста сем год і не ведала, што сучка без хваста. Селязні.
Зваліліся ленькі ў каленькі. Заборцы.
З ветру вяроўку саўе. Слабада.
Згубі толькі стыд, дык будзеш п'ян і сыт. Ракаў.
Здароўе валовае, а храбрасць казловая. Ракаў.
З малой хмуры заўсёды вялікі дождж. Волма.
З печанага яйца жывое куранё высядзіць. Коўчыцы.
З хлебам і бяз хлеба. Цяжка было жыць: калі з хлебам, калі бяз хлеба. Хожава.
І верабей злосць мае. Валожынскі р-н.
І добрыя плыўцы тонуць. Пятровічы.
І камень не вечны. Слабада.
І мядзведзя танцаваць вучаць. Крэва.
І на халодную ваду не заробіш. Мялешкі.
І рыбкі не хачу, і хвосціка не мачу. Восава.
І сабака добры дух чуе. Крамяніца-Дольная.
І сабака напуста не забрэша. Крамяніца-Дольная.
І сосны вушы маюць. Крэва.
І чорт літасць мае. Мялешкі.
І я піў бы, каб хто купіў бы. Слабада.
Калі ўлез у дугу, не кажы: не магу. Антонаўка.
Каму што, а свінні цеста. Слабада.
Каму век няшчасны, таму і доўгі. Каліта.
Каб ведаў, што ўпаду, дык сеў бы. Котчына.
Каб цябе Бог любіў! Слабада.
Каб яе скулы апілі (Кленіч). Каб яе скулы апілі — нічога не хоча піць цялушка. Волма.
109 👁