Дарма і каза не скача. Крэва.
Дарэмна і бог скулы не дасць. Слабада.
Даў рукамі — хадзі нагамі. Слабада.
Два каты ў адным мяшку не ўжывуцца. У зяця матка жыве, думаю, паеду я — дык два каты ў адным мяшку не ўжывуцца. Хожава.
Дзе гной, там і лой. Маскалі.
Дзе гультай ходзіць, там проса не родзіць. Крэва.
Дзе ідзе, там і пакоціцца. Рудня.
Дзе сарока сядзіць, там сакрэты не вадзіць. Ракаў.
Дзяры лыка, пакуль дзярэцца. Арэшніца.
Дзяцей — як бобу, а хлеба ні дробу. Антонаўка.
Для дурной авечкі і крапіва — лес. Малая Валкалаша.
Добрая слава людзей сабірае, а дрэнная разганяе. Антонаўка.
Добры певень заўсёды худы. Слабада.
Дочкі звядуць з сарочкі. Саска-Ліпка.
Дроў у лес не возяць. Крэва.
Дурны той конь, што двара свайго не ведае. Мялешнік.
Дурня не навучыш, а намучыш. Нежын.
Еш сала, каб душа плясала. Ворсаўшчына.
Жаб за вушы не ловяць. Ракаў.
Жонка памірае, а мужык на другую паглядае. Слабада.
Жонку язык б'е. Залацеева.
Жыву сяк-так: дзень без хлеба, а два так. Восава.
Жывуць, як золата важаць. Восава.
78 👁