Папасці па карку. Калі выпіш, яна не скажа, што п'яны, бо пападзе па карку. Хожава. Па пелькі ўскочыў. (Трапіў у вялікую бяду, у цяжкую сітуацыю). Папрасіць піць. (Быць у перадсмяротным стане). На трэці дзень тая жонка i піць папрасіла. Рудня. Папрашчацца з гэтым светам. А я ўжо з гэтым сьветам i папрашчалася. Ляжу я на зямлі i не ведаю, што рабіць. Хожава. Пачухаць патыліцу. Пазлаваў дзед, пачухаў патыліцу, ды не біцца ж яму зара з намі. Хожава. Пляскаць пугай па вадзе. (Рабіць нешта пустое, марнае). Крупскі р-н. Пусціць пузыры. (Памерці). Пыльным мяшком удараны. Ён i робя ўсё, i ня п'е ніколі, толькі што троху пыльным мяшком удараны. Хожава. Пярун іх ведае. Кленіч. Пярун іх ведае, дзе іх ліхая носіць. Хожава. П ята праз дзісята. Хоць пята праз дзісята можна запісаць, а ужо дома тут пераправілі б. Хожава. Рабіць пусткі. (Рабіць што-небудзь благое, займацца марнатраўствам, чыніць шкоду). Яшчэ i ня ходзіць, а ўжо пусткі робіць. Хожава. Рад радзюсенькь Вязынка. Развадзіць бацвінне. Мурожніца. Рукі прыкласці. Хто хоча, няхай той i робіць гэтую работу, а мне няма тут да чаго рукі прыкласьці. Хожава. Рылам на патыліцу. Мікалаеўшчына
Дадатковыя словы
пяны, пўсткі, рўкі
2 👁