Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Насіць на руках. Песціць, далікаціць каго-небудзь. Усе яны такія! Так i гавораць: на руках буду насіць, а сам сабе думая: i начамі падкідваць. Хожава. На тое ліха. А на тоя ліха i сястра ў другую зьмену робя. Хожава. Не бог ведай [каго]. Стала прасіцца пераначаваць, але ж хто пусыдіць не бог ведай каго. Хожава. Не знайсці тропу. Навагрудскі р-н. Не калёсы закідаць. (Нешта лёгкае зрабіць). Слабада. Не лапці сплесці. Вавукі. Не сходзіць з дум. Пахаджу з кута ў кут у хаце, а ён з дум не сходзіць. Рудня. Не чуць рук. Хоць з яго [кабана] i жывеш, але пакуль яго дагледзіш, дык i рук не чуеш. Хожава. Нізкі на вочы. Усіх пабралі ў армію, а яго не ўзялі, бо ён нізкі на вочы быу. Хожава. Hi кала, ні двара. Потым прышлі дадому. Дома — ні кала, ні двара. Рудня. Hi стыда, ні сораму. Hi стыда, ні сораму яму, дзіва што жонка пайшла ад яго. Хожава. Паварочаць чудака. (Пажартаваць, пасмяшыць, павесяліць). Я, каб у бяседзя, паварочаў бы чудака. Хожава. Над носам мокра. На другіх усё відзіць, а што ў самой пад носам мокра, ета не відзя. Рудня. Падсунуў свінню. (Тое, што i падклаў свінню). Васілеўшчына. Пайшла сучка баразной. (Пайшло на лад). Мурожніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 177  ▶