Круціцца на ўме. Марцінавы, ведаеш, i яшчэ тут адны, круціцца на уме, а ні магу сказаць, коні ў іх былі натта харошыя, ды й самі дападныя. Волма. Круціць носам. I што ён ёй выбыджгая? Яшчэ, можа, i такой ні знойдзя, а ўсё носам круціць. Волма. Легчы крыжам. Хоць крыжам хай лягуць тут, а ні паверу, што ён кроу муку. Волма. Лёстачкамі душу дастае. Відэйкаўшчына. Лішні рот. Я тады малы быу яшчэ, а ў парцізанах сіла трэба бьша, а ня лішні рот. Рудня. Мокнуць у гарэлцы. Бацька на сына ўсё крычыць, што п'яны ходзя, а ня прыпомня, што калісь сам такім быў — у гарэлцы мок. Хожава. Месца не знаходзіць. А як біў мяне, што ужо месца сабе не знаходзіла. Хожава. Набрацца розуму. Пакуль розуму набралася — служыла служанкай. Хожава. На грыб не варты. Як малады, то добра, а потым зробішся стары, што на грыб нікому ня варты. Хожава. Нарабіць дзялоў. Вот ім дзялоў гэты хлопчык нарабіў: i езьдзіць трэба, i госьці рабіць, i людзей прасіць, але ж на гэтым сьвет стаіць, абычай такі. Волма. На свой хвост набрахаць. Нагаварыць лішняга сабе на шкоду. На слязу бабову. Калі было зямлі ў каго, дык на сьлязу бабову. Хожава
Дадатковыя словы
пяны
1 👁