Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
I валё набок. Слабада. I канцоў ніякіх няма. Каб гэта даць чалавеку чаго, дык ніколі ні дасьць. Hi баба, a чорт, i ні памрэ, i сьмерці на яе няма, i канцоў ніякіх німа. Хожава. I Мінкам звалі. (Знік, уцёк). Мурожніца. I на лета год. (Прападзе назаўсёды). Мурожніца. I ніхто не лысы. (Ніхто не вінаваты). Мурожніца. I скокам, i бокам. Усяк жыла i скокам, i бокам. Кукалеўка. Ісці на казалы. (Ісці на зборышча, на пасядзелкі). Hi йду я, ні лайдачу нідзе, нават на казалы ня йду. Волма. Ісці ў блуд. Каб гэта ў блуд ішоў, а то жывеш сабе ціха, а ён рэўнуе без дай прычыны. Хожава. I хамута не нясі. (I не пачынай нейкую справу). Мурожніца. Казалы вадзіць. (Разводзіць плёткі). Ото б, здэцца, узяла б палку i адгасыділа б так яе, каб век помніла, каб ні лезла ў чужыя справы, казалаў не вадзіла. Волма. Капыты атрэсьці. (Памерці). Гэта ж трэба! Так вучоба высушвае. У нас вунь адзін у медыцынскім шэсьць год вучыўся. А тады адзін год паработаў i капыты атрос. Хожава. Карманная чахотка. Глаўны урач пераправерыў І кажа: «Можаш адзявацца, у цябе карманная чахотка». Кароткі завароткі. (Рашучыя меры). Кілу нарваць. Іран. «Перастарацца» ў працы, у якой-небудзь справе. Слабада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 177  ▶