Вочы прасвяжыць. Пабыць на дварэ, на паветры. Мурожніца.
Выдаць добры баль. Тады я была ўцякла ад яго [пана], а мама ляжала хворая і выдала мне добры баль і зноў адправіла дабываць. Хожава.
Выдраць вочы. Яна мне тады за гэта як вочы не выдрала. Крупскі р-н.
Выкідваць штучкі. Я вам, дзеткі, раскажу, якія я штучкі са сваім братам старэйшым выкідваў. Хожава.
Выматаць душу. Вот подлае насеньне, усю душу выматала цялушка. Волма.
Выскачыць куверам. От ні хацелася сёньня ўставаць. Але як сказалі трыццаць пяць восьмага — куверам выскачыла. Волма.
Выхадзіць туркі-баркі. Ун туркі-баркі выхадзілі — і нічога не знайшлі.
Выцягнуцца ў нітку. Тут ужо так: выцягнуцца ў нітку, а свадзьбу здзелыць.
Давесці да розуму. Ты яе ад сьмерці схаваў, а яна цябе да розуму давядзе. Хожава.
Даў бог (чорта). Можа, вам, цётухна, ні даў бог такога чорта, як мне нявестку. Хожава.
Даўней было дурней. Кукалеўка.
Дастаць з агню. Крупскі р-н.
Дацца ў страхі. Яны мне ў страхі даліся гэтыя немцы. Хожава.
Даць (даваць) ганьбу. Ганьбы мне не давалі, але не было багацця ў мяне. Хожава.
Даць гамон. Зрабіць шкоду. Такі гамон далі нам дзве каровы зімой: есьці з'елі, а малака — ні грама. Каб зналі, дык усе б на базу здалі б. Волма.
112 👁