Даць пытлю. Крупскі р-н.
Даць драла. Даў драла, а яго шукалі, паролі. Хожава.
Даць рады. Дай ты рады, Стэня, я ж таксама не веру, што ён кроў. Волма.
Даць у косці. Жонцы можна і ў косьці даць. Трудна знайсьці, каб жонкай была добрая. Хожава.
Даць фінгераў. А каб адразу ні папусьцілася ды дала фінгераў, дык другое было б. Хожава.
Дзівам дзівавацца. Бачылі мы ў Івенцы чучалу, а ні дзяўчыну, і ўсе дзівам дзіваваліся, гледзячы на яе. Волма.
Дрататуй рабіць. Як будзе вясельле і папросіш і будзем дрататуй рабіць. Хожава.
Духі [з цябе] вон. Калі ўзяла ў людзей грошы, дык духі з цябе вон, а аддай, што трэба. Хожава.
Дыхавіцу нагнаць. Слабада.
Есці не ў сваю моц. А еў — дык не ў свою моц, яго звалі коньскай кішкой. Волма.
З агню ў прысак. Крэва.
Закапыліць нос. Ну, чаго нос закапыліла, раптам не ў гуморы стала? Вот ня ўгодзіш. Волма.
Запрэгчы ў аглоблі. Як выйшла замуж, як запраглі ў аглоблі, дак дзесяць год мучылі, ганялі, але выжыла, не памерла. Хожава.
З'есці чорта з лапцямі. З'ядуць усё: і чорта з лапцямі з'ядуць, як добра падап'юць, усё што папала пойдзя. Волма.
Злупіць скуру. Пан з цябе злупіць скуру. Волма.
78 👁