Аж за вушамі хрумсьціць. Нальлём капусты поснай — ядуць дзеці аж за вушамі хрумсьціць. Хожава.
Аж зямлю дралі. Так плакалі, што аж зямлю дралі яго бабкі і бацька, каб не хрысьціўся. Волма.
Аж нос у прысядкі ідзе. Сёньня ясі з апяцітам, аж нос у прысядкі ідзе. Волма.
Адрэзана(я) луста. Аткінены ўжэ чалавек, твая луста ўжэ атрэзана. Хожава.
Бель беллю. Сёння вой што робіцца, людзёў на сене — бель беллю, адны хусткі мітусяцца. Рудня.
Брацца ў ружжо. Не будзеш жа парабкі трымаць: сам бярыся ў ружжо. Хожава.
Буйда на рэсорах. Гэта ўсё буйда на рэсорах, што пра знахара гавораць, так пра кожнага кажуць, і гэты анікдот я даўно чула. Волма.
Быць на кані і быць пад канём. Відзеў усяго: быў на кані, быў і пад канём. Хожава.
Бяз шчоту хітры. Галя — хітрая, бяз шчоту хітрая, каля людзей і гэнак і гэтак, і гэтак і гэнак. Волма.
Валасы дыбам. Колькі раз яго да сьценкі ставілі пры мне і пры дзецях, аж жуда бярэ, так на галаве валасы дыбам уставалі. Хожава.
Вераб'і ў галаве нясуцца.
Вісець на вяроўцы. Зламоўн. Каб ты на вяроўцы вісеў, як я прыдумліваю. Хожава.
Вокам не самкнуць. Ты мяне хоць на каменьні палажы, дык буду спаць: дзьве ночы вокам не самкнула. Волма.
113 👁