Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Аж за вушамі хрумсьціць. Нальлём капусты поснай — ядуць дзеці аж за вушамі хрумсьціць. Хожава. Аж зямлю дралі. Так плакалі, што аж зямлю дралі яго бабкі i бацька, каб не хрысьціўся. Волма. Аж нос у прысядкі ідзе. Сёньня ясі з апяцітам, аж нос у прысядкі ідзе. Волма. Адрэзана(я) луста. Аткінены ўжэ чалавек, твая луста ўжэ атрэзана. Хожава. Бель беллю. Сёння вой што робіцца, людзёў на сене — бель беллю, адны хусткі мітусяцца. Рудня. Брацца ў ружжо. Не будзеш жа парабкі трымаць: сам бярыся ў ружжо. Хожава. Буйда на рэсорах. Гэта ўсё буйда на рэсорах, што пра знахара гавораць, так пра кожнага кажуць, i гэты анікдот я даўно чула. Волма. Быць на кані i быць пад канём. Відзеў усяго: быў на кані, быў i пад канём. Хожава. Бяз шчоту хітры. Галя — хітрая, бяз шчоту хітрая, каля людзей i гэнак i гэтак, i гэтак i гэнак. Волма. Валасы дыбам. Колькі раз яго да сьценкі ставілі пры мне i пры дзецях, аж жуда бярэ, так на галаве валасы дыбам уставалі. Хожава. Вераб'і ў галаве нясуцца. Вісець на вяроўцы. Зламоўн. Каб ты на вяроўцы вісеў, як я прыдумліваю. Хожава. Вокам не самкнуць. Ты мяне хоць на каменьні палажы, дык буду спады дзьве ночы вокам не самкнула. Волма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі
4 👁
 ◀  / 177  ▶