ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ Абагрэць пяты. Яшчэ i пят не абагрэў у калхозя, a распараджацца пачоў, як дома. Волма. Ачысціць да ніткі. Абчысьцілі ўсё да ніткі, нічога не пакінулі. Волма. Ад веку вечнага. Ад веку вечнага гэта крынічка б'е i людзі ваду бяруць. Хожава. Адбіцца ад рук. Адбіўся ад рук, нікога ні слухая, вот дзіцятка цяперашняе. Волма. Адбіць памяць. Адбіла памяць, нічога не помню, скора, мусіць, не буду помніць, што ўчора рабіла. Волма. Аддзячыць у дзве стол к i. Я ўжо, калі чалавек зрабіў мне ласку, дык у дзве столкі аддзячу. Волма. Ад'есці вантробы. Крупскі р-н. Ад'есці нутро. Малая такая благая. Бабе ад'ела ўсё нутро. Хожава. Адзецца ў сабачую скуру. Немцы па вёсцы лятаюць. А сусед наш, Нічыпар, у паліцыю падаўся, у сабачую скуру адзеўся. Рудня. Адзін аб адным. Таўкуцца адзін аб адным, гэдакія танцы. Хожава. Адзін адным. А так усё раблю сама, адна адным. Рудня. Адным дзелам. У мяне пляменьнік — адным дзелам. Тут, дзеўкі, нічога дрэннага не скажу. Хожава
Дадатковыя словы
адела, адесці
3 👁