Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ЯГОР м. Явар. 3 гэтай костачкі вырас ягор з залатымі яблыкамі, сярэбранымі лісточкамі. Серкавіца. ЯДРАНЫ прым. Халодны. Як мы коней у начлег ганялі. Ночы ядраныя стаяць, a спаць хочацца, паляжам у ключ крыгом вогнішча, хто корч які пад галаву падсуне. Рудт. ЯЗМЕНЬ м. Язмін. Старыя людзі кажуць, што раней на гэтым месцы былі вялікія зараснікі язменю. Язавінь. ЯКАТАЦЬ незак. Стагнаць ад болю. У маей сваці вот хата гультаёў была. Бацька хворы быў, ляжыць, якоча, якоча, ніхто яго не ўстане не паратуе. Я чужая, паднімуся, падам яму лусту хлеба. «Мая ты дачушка, кажа, каб я такі хлеб еў, каб жыў з гэткімі людзьмі, як ты, век здаровы быў бы!» КрасноеL ЯЛАЎКА ж. перан. Так гавораць пра бяздзетную жанчыну. Некалі ў мяне не было дзевяць год дзяцей. Сустрэнемся мы з аднэй бабай, а яна й кажа: «Вот мы, Марылька, с табой ялаўкі, але што ж зробіш.» Пагаруем гэтак ды й разыдзімся. Яна так i асталася без дзяцей. Красное. ЯМКА ж. Выемка ў печы, куды выграбаюць жар, прысак. А жар выграбаюць у ямку. Навагрудскі р-н. ЯМЧЭЙ прысл. Зручней. Цяпер ямчэй «Чэрвень» сказаць, чым «Ігумен». Кукалеўка. ЯРМАРАК м. Кірмаш. Маці пайшла на ярмарак, а дзяцей замкнула ў хаце адных. Рудня. ЯСЁНКА ж. Асенняе пальто. Не холадна табе ў ясенцы, зіма ж? Навагрудскі р-н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 177  ▶