Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ШЧЭЛЯПЫ толькі ў мн. Сківіцы. Зьеў бы што, дык не праглынеш, шчэляпы баляць кругом. Адкуль той боль узёўся, пэўня прахаладоўся недзе. A можа, як на мацыклеце ехаў? Краснае. ШЫБЕНІЦА ж. перан. Вышыня. Аднаго года такая зіма лютая была i крутаніна надта. Панёс Бладзя вярбу сьвянцоную падтыкаць пад стразу, каб бяды якой не было. Пакуль ён вярбу данёс, віджу я — заматлялася нешта ў ваччу. Анёж страху з паветкі разьнесла на дзьве палавіны, ішчэ шчасьце, што яго не забіла. Там жа шыбеніца гэткая, яго б на блін распляскала гэнай страхой. Краснае. ШЫДЭРЫЦЬ незак. Кпіць, здзекавацца. Пойдзе з мужчынамі касіць, a з яго тыя шыдэраць колькі хочуць. Волма. ШЬІКАВАЦЦА незак. Прыбірацца. Люба ўжо шыкуецца на вясельле. Хожава. ПІЭНДЗЯ ж. Малярыя. Шчоб цебе шэндзя трасла, дай не атпускала. Белавуша. ШЭРСНЫ прым. Шарсцяны. Шэрсны сарафан надзела на мое свята, прыбралася. Чашніцкі р-н. э ЭЛЕКТРЫКА ж. Рэнтген (апарат). Зара ён за мяне i на электрыку. Хожава. Я ЯВОР м. Явар. Адчыні, маіулька, новы двор вязём нявесту, як явор. Вераб'і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі
2 👁
 ◀  / 177  ▶