ШУМАЛКА ж. Яма, лужына з вадой i розным брудам. Няўклюда, гэткую талерку раскрышыла, нясі ў шумалку выкінь, каб ніхто не парэзаўся. Красное. ШУТАЧКІ мн. Авечкі. Дзе записана — не пазначана. ШУТКАВАЦЬ незак. Жартаваць. Ганна смяялася, шуткавала, а Раману было не па сабе. Нарэйшы. ШУХНУЦЬ зак. Праваліцца, пасыпацца. Ну мы й шухнулі пад лёд. Бірупі. ШЧАВУЛЬШК м. Трава. Пасля вайны пяклі хлеб са шчавульнкіку. Слабада. ШЧАДРЫХА ж. Святочная вячэра перад Новым годам. А на шчадрыху пякуць ладкі i кладуць на парозе. Чыю ладку скарэй сабака схваціць, тая дзеўка скарэй замуж пойдзе. Рудня. ШЧАКЕЩНА ж. Штыкеціна. Іду ўчора ад Ніны, дык суседка плот мыла, усе, усе па аднэй шчакеціне вымывала, кажа, можа ж маляваць трэба будзя к маю. Красное. ШЧЫГУЛЬНЕНЬКА прысл. Шчыльненька, падагнана па росту. Слабада. ШЧЫЛЕЧКА ж. Шчылінка. У мяне быў жарабец, што звер, слухаўся аднаго дзеда. Бывала як сарвецца, дык ні плашоў, нічога не было на яго дарозе: i коні, i пастухі ў шчылечкі хаваюцца. Cmaрадворцы. ШЧЫРЫ прым. Чысты. Ты ж будзеш у шчырым бары ягадкі браці, а я буду ў чыстым полі жыта жаці. Пагнала валы ў шчырыя бары. Рудня. ШЧЫРЫ прым. Сапраўдны, непрытворны. У пятніцу заўсёды нічога не елі. Шчырым постам пасцілі. Рудня
6 👁