Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ШЛЯК м. Сантыметр. Дзе гэта шляк наш па~ дзеўся? Дзяўчыне трэба мерку зьняць. Сукенку к сьвяту прося пашыць. Краснае. ШМОЦЦЕ н., груб. Адзежа. Я буду ваша шмоцце несці, а вы паедзеце? I не думайце, кіну на полі i хай ляжыць. Рудня. ШПАЛЕР м. Шпалера. Адна маладзіца пыл у хаце выцерла, сцены шпалерам абклеела. Каліта. ШПІК м., толькі ў адз. Здароўе, жыццёвыя сілы. Каб табе наскрозь не прайшло, як ты мне жыццё скруціў. Увесь шпік выцяг зь мяне, высушыў у шчэпку. Проўду людзі кажуць, як німа долі, дык ні дома, ні ў полі нідзе ня нойдзіш. Краснае. ІНГНЛЬ м. Металічны стрыжань, на які пасаджаны верхні камень у жорнах. Верхні камень знаходзіцца на шпілі. Рудня. ШТАБНАВАЦЬ незак. Страчыць. Машын рэдка было. Рукамі шылі, штабнавалі ўручную. Рудня. ШТОНЯДЗЕЛЕЧКІ прысл. Кожную нядзелю. Ой, дабранач, новы столічак, дабранач! A хто ж цябе памые без мяне? А я ж цябе штосуботачкі ўмывала, А я ж цябе штонядзелечкі засцілала. Рудня. ШТОСУБОТАЧКІ прысл. Кожную суботу. Рудня. ШТРАПНЫЯ толькі ў мн., субст. прым. Штраф. Калека-калека, а жонцы руку прастрэліў, дак яна падала на суд. Але яму толькі штрапныя далі. Хожава. ШТЫХ м. Шво, строчка. Дачушка, завяжы ты мне вузельчык, бо незавязаўшы ніці, першы штых прападзе. Краснае. ШУМА ж. Смецце. Адкуль столькі шумы ўзялося, толькі што падмялі. Мурожніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 177  ▶