Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
Вочы прасвяжыць. Пабыць на дварэ, на паветры. Мурожніца. Выдаць добры баль. Тады я была ўцякла ад яго [пана], а мама ляжала хворая i выдала мне добры баль i зноў адправіла дабываць. Хожава. Выдраць вочы. Яна мне тады за гэта як вочы не выдрала. Крупскі р-н. Выкідваць штучкі. Я вам, дзеткі, раскажу, якія я ішучкі са сваім братам старэйшым выкідваў. Хожава. Выматаць душу. Вот подлае насеньне, усю душу выматала цялушка. Волма. Выскачыць куверам. От ні хацелася сёньня ўставаць. Але як сказалі трыццацу пяць восьмага — куверам выскачыла. Волма. Выхадзіць туркі-баркі. Ун туркі-баркі выхадзілі — i нічога не знайшлі. Выцягнуцца ў нітку. Тут ужо так: выцягнуцца ў нітку, a свадзьбу здзелыць. Давесці да розуму. Ты яе ад сьмерці схаваў, а яна цябе да розуму давядзе. Хожава. Даў бог (чорта). Можа, вам, цётухна, ні даў бог такога чорта, як мне нявестку. Хожава. Даўней было дурней. Кукалеўка. Дастаць з агню. Крупскі р-н. Дацца ў страхі. Яны мне ў страхі даліся гэтыя немцы. Хожава. Даць (даваць) ганьбу. Ганьбы мне не давалі, але не было багацця ў мяне. Хожава. Даць гамон. Зрабіць шкоду. Такі гамон далі нам дзве каровы зімой: есьці з'елі, a малака — ні грама. Каб зналі, дык усе б на базу здалі б. Волма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі
8 👁
 ◀  / 177  ▶