Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ты перабірала. Калі будзем перабіраць іх, то знойдзеш бабовае зерняйка i гарохавае». Мацкі. ЧВАРАНІТНЫ прым. Тканы ў чатыры ніты. Некалі палятно ткалі чваранітнае, дык яго добра было на мяхі браць. Як памочыш, дык яно мякенькае, а як двухнітовае, дык як брызент. Красное. ЧУБГЦЬ зак. Убіраць насенную канюшыну — ставіць «y кучкі». Дваццаць першага, я ведаю, Волька чубіла канюшыну. Хожава. ЧУПЛЮВАЦЬ незак. Перыць. Hy, ужо як натчом палатна, нясом на раку. Праннікам чуплюеш, тады выпалашчаш i зноў на камяні мнеш. Рудня. ЧЫЛЬЧЫБА ж. Ліха, трасца, хвароба. Якая ёй чыльчыба прываліла? Мурожніца. ЧЫСЦІЦЬ безас. Нудзіць. Божа, як стала яе чысціць, такая жуда ахапіла. Хожава. ЧЭРВЕНЬСКАЯ ПАШВА — вырабы чэрвеньскіх ганчароў. Міскі i іншая пасуда былі гліняныя, яны, канешне, закаліваліся ў агні i называліся «чэрвеньскай палівы». Рудня. ЧЭСЛА н. Цясла. У баброў зубы, як чэслы, яны скрабуць дрэва зубамі i так сякуць. I такое дрэва зробяць, як жэрдку. Лаздуны. ЧЭСЦЬ ж. Застолле, пачастунак. Госці i маладыя садзяцца за стол, частуюцца, а тады, пасля чэсці, музыка іграе, танцуюць. Рудня. ЧЭШЧА ж. Цешча. Заехаў Ясю к чэшчы начаваць ды забыўся Ясю добры вечар даць. Вярхуціна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 177  ▶