ч ЧАБАБУХ выкл. у знач. дзеяслова. Грузна, з шумам упасці. Як мы пад'едзем блізко, дык гэтыя бабры з дрэва чабабух у ваду, у возеро. Як яны там вылазяць — не ведаю, не відзела. Лаздуны.
ЧАЛАВЕК м. Муж. Я ж замуж ішла i свайго чалавека ў вочы не бачыла. Кукалеўка.
ЧАЛАВЁК м. Суджаны, жаніх. Гэнак як мы шчэ маладыя былі, дык ўсё любілі на свята пагадаць, узнаць чалавека, калі пойдзеш замуж. Хожава.
ЧАЛЯДНІК м., уст. Вучань у майстра. Тры гады, мусіць, чаляднікам у краўца работаў. Хожава.
ЧАПЛЯЯ1 ж. Чапяла. На шчодры вечар, калі хлопец i дзяўчына сябруюць, то ў хлопца крадуць чапляю i нясуць да дзяўчыны, a ў дзяўчыны — падушку i нясуць да хлопца. Жабчава.
ЧАПЛЯЯ2 ж., перан. Нязграбны чалавек, які замінае другім. Чапляя гэта, дзе павернецца, там i зачэпіцца. Навагрудскі р-н.
ЧАПЯРЫДЛА ж., зневаж. Няўклюдная бесталковая жанчына. Ён пакінуў жонку першую з дзецьмі, харошую, a знайшоў нейкую чапярыдлу малую. Волма.
ЧАРНАМАЗЫ прым. Чарнявы. A быў ён сам гэдакі чарнамазы: i бровы чорныя, i вочы, i валасэ. Карцэвічы.
ЧАРОВЫ мн. Вантробы. Зарэзалі цялушку. Maчыха кажыць дзедавай дачцэ: «Ідзі, дурнішча, перабіраць чаровы». Мацкі.
ЧАРОЎЦЫ мн. Форма ацэнкі ад чаровы. Цялушка адказвае: «Хай рэжуць, толькі каб чароўцы
Дадатковыя словы
падедзем, чабабўх
35 👁