ЦЮШКАЖ. Невялікая палонка, якую прабіваюць для лоўлі рыбы. Цюшкі пяшнёй прабіваюць. Бірулі.
ЦЯЛУХА ж. Цялушка. Цялуху няма дзе ставіць, адгарадзі ля каровы. Бірулі.
ЦЯЛУХА ж. Карова. 3 поля гонюць, перайшлі цялуху. Бірулі.
ЦЯМСЯ зак. А няхай ты цямся з дзеўкай! Няхай ты цямся! Кажа ў хаце холадна. Волма.
ЦЯПЕРАЦЬКА прысл. Цяпер. Ды хоць бы танцы былі людскія, а то ўсё на адным месцы стаяць i нагамі перабіраюць. Мы, бывала, разоў трыццаць хату абыдзем за танец. А цяперацька на саміх танцах выспацца можна. Рудня.
ЦЯПЕРАЧА прысл. Цяпер. A цяперача ў нас школа да васьмі класаў толькі. Цяперача не столькі рыбы, як раней. Рудня.
ЦЯПЕРАЧЫ прысл. Цяпер. А маладым цяперачы i жытуха, самі не знаюць, што i купляць. Рудня.
ЦЯПЕРАКА прысл. Цяпер, зараз. Хай ix з некалішнімі прыладамі. Зробя гаспадар вочап цяшкі, што, як нацягаесся вады за дзень, дык чуць ногі прывалачэш у хату. Цяперака ні ў аднаго чалаавека німа вочапа, а студні на калаўротах. Краснае.
ЦЯПЕРЫКА прысл. Цяпер. У нас, праўда, клуб, вялікі, але ніякі. Намецілі цяперыка новы строіць. Хожава.
ЦЯРЭШКІ мн. Гуляние, забава ў час каляд. Мы даўней цярэшкі гулялі. Бірулі.
ЦЯСТОТКА м. Цесць. Дзе запісана— не пазначана
77 👁