ХАРОШЫ прым. Прыгожы. Алеся вылюднела, зрабілася харошай. Слабада. А я, як маладая была, дык харошая была,не брыдкая, як цяпер. Хожава. Колькі жанчын да гэтага дзіцяці ні падыйдзя, свае правя: «Гэта не мая мама, мая мама харошая». Волма. Харошая, хоць малюй. Навагрудскі р-н.
ХАТНІЦА ж. Гаспадыня. А хто ж цябе на дварочку пераняў, а хто ж цябе за хатніцу пашчытаў? Прудок.
ХАТОМКА ж. Сумка або мяшок, якія насілі цераз плячо. Хатомку пачапіла на шыю. Бірулі.
ХАЎКАЦЬ незак. Пазяхаць уздыхаючы. Мужык кажа ёй, што трэба лён палоць. А яна ляніцца. Спіць увесь час або ляжыць i хаўкае. Рудня.
ХАЦЁНКА ж. Форма ацзнкі ад хата. Хацёнак у сяле было мала. Немец спаліў вёску. Рудня.
ХВАРСАВАЦЬ незак. Задавацца, фарсіць. Туфлі з брызэнту пабелім i хварсуем. Хожава.
ХЛЕП выкл. у ролі вык. Рэзка зачыніць. А ў гэты час бура фортачку — хлёп! Рудня.
ХШХАТАЦЬ незак. Клекатаць. Бусел на гняздзе хліхоча. (Дзе запісана — непазначана).
ХМУРА ж. Хмара. Як астануся адна ў хаце i віджу, што хмура находзя, навальніца будзя, то так баюся. Красное.
ХМУРКА ж. Хмарка. Пайшлі мы з Юзюняй жаць. Найшла хмурка, я й кажу на яе, каб яна ішла дамоў. Волма.
ХРЫШЧОШЦА ж., уст. Хрэсніца. Хрышчоніца мая такая гарутніца, яна ўсё жыцце ў горы. А якая прыхільная, спагадлівая! Красное
32 👁