Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ХУДЫ прым. Ліхі. За худым мужам, за няўдаліцай мая горкая доля. Бортнікі. ХЭЎРА ж., уст., груб. Кампанія. Я з імі ў хэўру не заходжу. Хожава. Ц ЦАЛЫ прым. Цэлы, увесь. Вот якая памяць дурная робіцца. Гэта чаго я не знала, цалы свет у галаве быу. Лаздуны. Аднаго разу дык цалую ноч лямянтавалі, я аж спаць не мог зусім. Рудня. ЦАМЯНТОВЫ прым. Цэментны. Косіць касілка, укладваюць сянаж, зводзяць яго ў цамянтовыя ямы. Усю зіму ляжыць, а тады адкапваюць i кормяць кароў. Кукалеўка. ЦАПКІ мн. Паліцы ў лазні. Лезь на цапкі, там гарачэй. Слабада. ЦАТАВАЦЬ незак. Вызначаць цотны лік. Калышэце яго высоко, каб ён бачыў далёко, дзе яго міла гуляе, адно яблычко качае, на гарэшку цатуе, яму залаты персцень гатуе. Коцькі. ЦВІЧЫЦЬ незак. Ушчуваць, папракаць. А сусед наш Нічыпар у паліцыю падаўся, у сабачую скуру адзеўся. I нас сяльчан сваіх узяўся цвічыць. Рудня. ЦВЯК м. Цвік. Хуценька закрылі дамавіну крышкай, забілі цвякамі i апусцілі ў дол. Рудня. ЦЕЛЬНЫ прым. Сподні. Астаўся толькі ў цельным бяллі. У нас жа гарэла ўся Рудня. Рудня. ЦЕНЬКІ прым. Тонкі. У аднаго голас такі ценькі быў. Хожава. ЦЕПЯРСЯ прысл. Даўно. Хай яго пача выкаця, як ён мне надаеў, гэты брыда. Цепярся ўжо, як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 177  ▶