УХОДЗІНЫ мн. Уваходзіны, пераезд у новую хату. «Чаму гэто на ўходзіны не пазвала? Прышоў бы! Няго ж!» Навагрудскі р-н.
УХОДАЦЬ зак. Замучыць, загубіць. Дачка як пачула, што я доўг спаганяць сабралася, кажа: «Уходаюць яны цябе з-за гэтых капеек». Волма.
УЦІХАЧА прысл. Непрыкметна, без дазволу. Тады яна ўціхача неяк выцягнула тыя ніткі, відаць жа, калі возьмеш. Хожава.
ФФАНДЫ мн. Упрыгожванні на жаночым адзенні, часта непатрэбныя. Ты фанды абрэш, а то сабакі палохаюцца. Навагрудскі р-н.
ФЕСЩВАЛЬ ж. Фестываль. У нас як фесціваль была, усяго можна было купіць. Кукалеўка.
ФРЭНЗЕЛЬ м. Кутас. Напішаш, хай купя харошую хустку, беражок у кветкі, з фрэнзьлямі. Прынесла з сабою шэсць красівых вышываных, з фрэнзьлямі, ручнікоў. Хожава.
ФРЭНЗЛІ толькі ў мн. Махры. Касьміроўкі былі спрэе чорныя, найболш с фрэнзьлямі. Прыбіраліся ўсё на кірмаш альбо на баль, але найбольш старыя надзявалі. Краснае.
ФУРА ж. Калёсы з высокімі драбінамі. Шэсць часоў бой пад Рудняй ішоў. Немцы фурамі везлі сваіх забітых. Ганна казала, што коптарам ляжалі ў возе. Ру дня.
ФУРК аддзеясл. выкл. Як падрасьце дзіця, дык ён за яго i фурк — у Амерыку выправіць, каб у салда
8 👁