УХОДЗІНЫ мн. Уваходзіны, пераезд у новую хату. «Чаму гэто на ўходзіны не пазвала? Прышоў бы! Няго ж!» Навагрудскі р-н. УХОДАЦЬ зак. Замучыць, загубіць. Дачка як пачула, што я доўг спаганяць сабралася, кажа: «Уходаюць яны цябе з-за гэтых капеек». Волма. УЦІХАЧА прысл. Непрыкметна, без дазволу. Тады яна ўціхача неяк выцягнула тыя ніткі, відаць жа, калі возьмеш. Хожава. Ф ФАНДЫ мн. Упрыгожванні на жаночым адзенні, часта непатрэбныя. Ты фанды абрэш, а то сабакі палохаюцца. Навагрудскі р-н. ФЕСЩВАЛЬ ж. Фестываль. У нас як фесціваль была, усяго можна было купіць. Кукалеўка. ФРЭНЗЕЛЬ м. Кутас. Напішаш, хай купя харошую хустку, беражок у кветкі, з фрэнзьлямі. Прынесла з сабою шэсць красівых вышываных, з фрэнзьлямі, ручнікоў. Хожава. ФРЭНЗЛІ толькі ў мн. Махры. Касьміроўкі былі спрэе чорныя, найболш с фрэнзьлямі. Прыбіраліся ўсё на кірмаш альбо на баль, але найбольш старыя надзявалі. Краснае. ФУРА ж. Калёсы з высокімі драбінамі. Шэсць часоў бой пад Рудняй ішоў. Немцы фурамі везлі сваіх забітых. Ганна казала, што коптарам ляжалі ў возе. Ру дня. ФУРК аддзеясл. выкл. Як падрасьце дзіця, дык ён за яго i фурк — у Амерыку выправіць, каб у салда
5 👁