Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
УКУВАЦЬ зак. Падкаваць. Кузнец укуваў кабылу на чатыры нагі, я сеў i паехаў. Прыязджаю дамоў, a бацька толькі стаў вароты зачыняць. Ігрушка. УЛЯЛЁШЧЫЦЬ зак. Шмат дарэмна аддаць, страціць. Колькі грошай улялёшчыла занішто! Слабада. УЛЯЦЕЦЬ безасаб., перан., асудж. Папасці. Але ж i ўляцела ім ад хазяіна за гэту пустку. Хожава. УМАЛЁГАЦЬ зак. Упрасіць. Як памёрла Манячка, то школа зрабіла ёй аграду, бо пры жыцці яшчэ яна дзірэктара ўмалёгала. Волма. УМІТУСЬ прысл. Валетам. Леглі спаць умітусь. Слабада. УМІТУСЬКІ прысл. Зігзагам, улукаткі. Муку нейк прадавалі, дык ён умітуські хадзіў — гэткі п'ны быў. Рудня. УПАГОН прысл. Услед. Хавала я гусі. Не было неяк дома мяне, хадзіла авечкі стрыгчы да Ганчарыка. Прышла дамоў, пашчытала гусі, німа дзьвюх. Пашла ўпагон шукаць іх. Усе куточкі вылазіла. А посьля палез сусед у яму— чысьціць пад бульбу i прынося мне гусі. Во, кажа, дзе твае гусі былі. Краснае. УПАКУТВАЦЬ зак. Папакутаваць. Вот упакутвала я на гэтым свеце, ніхто столькі не выцерпеў. Волма. УПЕРАД прысл. Раней. Уперад у нас як вяселле, дык усё сяло там. Народу-народу насабіраецца. Рудня. УПЛАКАЦЬ зак. Паплакаць, шмат плакаць. Што я ўплакала, дзетачкі вы мае, то ў слязах выкупалася б. Хожава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пны
6 👁
 ◀  / 177  ▶