Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
адсюль, ні адтуль i кароўку здабылі, нейкую каняку, памаленьку жыцце ўстроілі. Краснае. УЗРЭХ м. Агрэх. Як ты ароў? Адны ўзрэхі! Дзе хапіў, дзе не хапіў плугом. Такія аратаі некалі толькі ў пана былі. Краснае. УЗЮМ м. Разынкі. А трэцяя дачка вышла замуж i цяпер работае ў Ленінградзе кладаўшчыком у пякарні. Выдае ўзюм, масла, муку. Хожава. УКАЗЧЫК м., неадабр. Шпік. Агент, які сачыў за людзьмі i выдаваў іх мясцовым уладам. Як прыйшлі немцы, чатыры чалавекі забілі. Быў такі ўказчык, указваў. хто быў у парціі. Хожава. УКАЛВАЦЬ незак., груб. Працаваць. Hi хацеў вучыцца, дык хай ідзе ды ўкалвае. Волма. УКАМАНДАВАЦЬ зак. Укіраваць. Мне не ўкамандаваць доччынымі дзецьмі, з выгады параздурвала іх. Рудня. УКВЯЛІЦЬ зак. Пакрыўдзіць. Колячка не прыходзя нешта, мусіць ты яго ўквяліў учора. Накрычоў на яго, што не добра бабку абманіваць, бабка табе другі раз ні павера. Краснае. УКВЭЦАЦЬ зак. Упэцкаць, забрудзіць. Толькі рукі ўквэцаў у гліну. Слабада. Скінь порткі, кажу табе, скінь! Што за дзеці пайшлі, адно б толькі уквэцаць. Навагрудскі р-н. УКЩУЦЬ зак., перан.-асудж. Насварыцца на каго-небудзь; набіць каго-небудзь. Ідзі дамоў, я табе сказала! Ну, ідзі, зара бацілса табе ўкіне добрага. Хожава. УКРУЩЦЬ зак. Зажыліць. Бывала панясеш што якое — жыта ці пшаніцы укруціш, каб яна ш» відзела. Хожава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 177  ▶