УБУРЭЦЬ зак. Выспець, стаць сталай. Сядзі, дзеўка, пакуль добра не ўбурэеш. Яшчэ нажывешся i замужам. Слабада. УБУХАЦЬ зак. Дарэмна патраціць што-небудзь. Дарма грошы толькі ўбухаў. Бірулі. УВАЛІЦЬ зак. Даць, заплаціць, падараваць шчодpa (i іранічна — зусім скупа). Мурожніца. УВЭДЗГАЦЬ зак. Упэцкаць, забрудзіць. У што гэта ты спадніцу ўвэдзгала? Слабада. УВЯРОДЗІЦЦА зак. Натрудзіцца, стаміцца. Казала багародзіца, што i сам не увяродзішся. Старадворцы. УГАЛОЎНЫ прым. Абавязковы, галоўны. Не спяшайся работу ўсю перарабіць. Альбо ўгалоўнае? Што, другога дня не будзе? Краснае. УГРУД прысл. У кучу, абы-як. Усе свае апранахі скінулі ўгруд. Мурожніца. УДАЛІЦА агул. Лоўкі, здатны да работы. Удаліца была мая жонка. Людзі мне яе пасваталі. Хожава. У ДВАРЭ Дома. Немцы маму перанялі на дарозе, пасадзілі ў турму, a тату забілі ў дварэ. Пасарава. У ДВОР Дадому. A сватачкі мае, галубочкі мае, Ці не чэрці вас Прывязалі ў нас, Едзьце ў двор. Застадолле. УДУКРЬІЦЬ зак. Надумаць, убіць сабе ў галаву. Што ты сабе ўдукрыла дурное? Слабада. УЗБЩЦА зак. Здабыць, набыць. Цяшка некалі было, пакуль на якую гаспадарку ўзаб'есся. Hi
Дадатковыя словы
ўзабесся
2 👁