Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ТУКАЦЬ незак. У выразе: тукаць-люкаць. Слабада. ТУМАРНІК м. Няветлівы, негаваркі чалавек. А бо, мне дык гэна баба казала, што яны можа ўсе гэдакія тумарнікі. Была зайшла я да іх у хату, дык ён сморг i пашоў у другі пакой i нават слова ні сказаў. Красцае. ТУНЬКАЦЦА незак. Туляцца, швэндацца без справы. Так i тунькаецца цэлы дзень, а работы ніякай. Слабада. ТУТАКА прысл. Тут. Мяхі павыкідала з запеку. Тутака, мусіць, Нініных з шэсьць i Казаковай Hiны — васемнаццаць. Скажуць: пазычыла, дык аддай. Краснае. ТУТАЦЬКА прысл. Тут. Кажуць, даўней наша веска не тутацька была, а на вельмі харошым месцы. Рудня. ТУХАЦЕЦЬ незак. Неспакойна біцца (пра сэрца). Усіх я шкадую. За ўсіх сэрца ў мяне тухаціць. Рудня. ТЫШЧЫЦЦА незак. Ціснуцца, праціскацца ў шчыльным натоўпе. I ён тышчыцца сюды! Тут дыхаць няма чым, а ён — лезе. Слабада. У УБОІНА агульн. Непаслухмяны, лянівы чалавек. Гэту ўбоіну i палкай не паднімеш. Ляшчынск. УБРЫДАЦЬ зак. Абрыдаць. Да таго ўорыдла ляжаць хворай, здэцца, няведама куды ішла б i што рабіла б. Волма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тўмарнік, ўбрыдла
8 👁
 ◀  / 177  ▶