Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ТОЛЕЧКА злучн. Толькі. Толечка хочаш адпачыць, а маці гаворыць: «Няможна, а то не паспеем да вечара». Ру дня. ТОРБА ж. Чарговы дзённы харч, які належыць пастуху за кожную карову. Пастуха мы наймаем, плоцім яму з хаты на пяцёрцы ў месяц i торбу даём. Але ж вот паскуда, ніколі не гукне. Ціхенька прагоніць i ўсё. Рудня. ТРАПАЧКА ж. Прылада, якой востраць касу, мянташка. Трапачка — гэта як i брусок. Даўней дык самі рабілі трапачкі. Аднаго бруска мала, як косіш. Мяккоцінай не наточыш касу, трэба каб трапачка жвірлівая была. Красное. ТРАСКА ж. Дробныя частачкі, якія застаюцца ад валакон лёну. Трэба траскі з восені прынесці ў хлеў. Слабада. ТРАЩНЫ мн. Памінкі праз тры дні пасля пахавання нябожчыка. На трэці дзень робяць траціны, збіраюць тых людзей, хто дапамагаў на памінках. Рудня. ТРАЯЧКА ж. Тры рублі. «Дай,— кажа,— траячку, хлеба няма за што купіць». Баба мая i дала, а яна пайшла ды прапіла. Рудня. ТРОСЦЬ ж. Чарот. У тросць заехаў, ніяк не выедзіць. Бірулі. ТРУБЛО агульн. Чалавек, які надта шмат есць, трыбухаты. Слабада. ТРУПНУЦЬ зак. Стукнуць. Ну ж i трупнула нечым, аж пырскі пайшлі з воч. Навагрудскі р-н. ТРЫВАЛКАЯ (яда) прым. Без хлеба яда не трывалкая. 3 ваколіц Заслаўя. ТУЗАЦЬ незак. Рваць, ванітаваць. Яго пачало тузаць. Што ні з'ем — пачынае тузаць. Слабада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зем
2 👁
 ◀  / 177  ▶