Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
СУРВАТОЎКА ж. Фабрычнага вырабу хустка з узорамі. Былі такія спрэе белыя альбо крэмовыя ў яблычкі сурватоўкі. Вот усім да твару прыставалі, прама аж міняліся на галаве. Я дык усім напазычалася іх. Краснае. СУСЁМ прысл. Зусім. Карова сёлята сусём мала малака дае, пярэдайка. Да бычкоў колькі разоў вадзілі, а не папалявала. Краснае. СУСТРЭЦІЦЦА зак. Сустрэцца. Хадзіла на танцы, сустрэцілася ca сваім, пажаніліся. Хожава. СУСТРЭЦІЦЬ зак. Сустрэць. Нас сустрэцілі caнітары. Хожава. СУШЧАК Худая жывёла. У антосіхі цялё вэдлуг нашага сушчак, аж ногі ў кучу састаўляе. Недагледжана, сухое, як пятроў венік. Краснае. СФІГЛЯВАЦЬ зак. Прамантачыць, змарнаваць. Узяла Стэфка дольніка, a ён i сфігляваў усё яе багаства. Рышла вясна, a ў яе ні цыбулькі ні ўкрышыць ні J? што. Краснае. СХАУРУСЦІЦЬ зак. Наладзіць, арганізаваць сваімі сіламі. Захочацца пагуляць — ігрышча схаўрусцім. Хожава. СХОДАЦЬ зак. Уходаць. Пайшлі да пана i кажу ць: «Пан, Пракоп жывець i мядзведзь не сходаў». Ляшчынск. СЦЕРХНУЦЬ зак. Амярцвець. Насядзелася ў дачкі, аж ногі сьцерхлі, як калы сталі, не ўкіраваць. Краснае. СЦЯБАЦЬ незак. Мянташыць. Ты ж касу сцябаць ня ўмееш. Бірулі. СЦЯБАЧКА ж. Мянташка. Сцябачку ў ваду памачы. Бірулі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 177  ▶