СЦЯГВАЦЦА незак. Крычаць ці плакаць моцна, аж заходзіцца. Слабада. СЦЯЛЕЖЫЦЦА зак. Сарваць перадок калёс ca творана. Слабада. СЦЯЛІЦЦА зак. Ацяліцца. Карова не сцялілася, a віцінара не было. Стоража за гэту бяду прагналі з работы. Кукалеўка. СШАРЭЦЬ безас. Пашарэць. Як такая пара ў майго таты, што крыху сшарэла, дак i нікуды не пойдзеш, бо баяўся за нас. Хожава. СЫГНЭТ м. Залаты пярсцёнак. Жаніх гэткі добры Галіне папаўся. Красівы, казалі, i сыгнэты к вясельлю купіў дарагія, сабе i ёй. А посьля на вянок i часы ішчэ палажыў. Краснае. СЫРАВАТКА ж. Сыроватка. Піце сыраватку, хто любіць. Бірулі. СЫРАЦ м. Форма ацэнкі ад сыр. Спячы ім піражок дарогу, сырац зрабі. Ладасна. СЫЦЮСЕНЬКІ прым. Форма ацэнкі ад сыты. А мой жа ты5 мілюсенькі, а чым жа ты сыцюсенькі? Прудок. СЮДЭЮ прысл, Тут, у гэтым кірунку. Я з бані сюдэю ішла, Валя сказала, што цялё сарвалася. Кукалеўка. СЯГАНЯ прысл. Сёння. Міленькія мае, сяганя дзьве нядзелі пройдзя i палуча, дзьве нядзелі пройдзя i зноў палуча. Дык чаму ж не піць? Краснае, СЯРТОЛІЦЦА незак. Быць у неспакоі, неспкойна пачувацца, сядзець. Што ты сяртолішся, не можаш пасядзець спакойна? Слабада
7 👁