СТУГУР м. Стог, стажок, горка. Такі стугур бліноў на стале — што сабака не пераскочыць. Лагойскі р-н.
СТУЛАК м. Табурэтка. Табе стулак пастаўлены, кубачак наліты віном, мёдам i напіткамі. Лактышы.
СТУЛЫДЫ мн. Стоўчаная ў ступе халодная з бульбы каша. (Дзе запісана — не пазначана).
СУБОЖЫЦЦА зак. Злітавацца, пашкадаваць, пабаяўшыся Бога. Слабада.
СУБЫЧЫЦЦА зак. Насупіцца, нахмурыцца як бык. (Дзе запісана — не пазначана).
СУВАЛКА ж. Рэшткі ільну, якія застаюцца пасля апрацоўкі яго ў церніцы. Сувалкі прывезці можна i ацяпліць. Бірулі.
СУВІРАЦЦА незак. Сварыцца, лаяць. Што ты на яго сувіраешся? Слабада.
СУВІСЦЯЛЬ м. Падарунак ці гасцінец, які бяруць, калі ідуць у госці. Люба Адолікава хадзіла на хрэсьбіны. Карзіну з сувісьцялем абрусом пакрыла, а абрус азялі ўкралі. Дык яна ўжо зараклася пакрываць карзіну абрусом. Красное.
СУКНАВЫ прым. Шарсцяны, суконны. A хто багаты быў, дак сукнавую спадніпу шыў. Хожава.
СУМЛЯВАЦЦА незак. Сумнявацца. Я сумлявалася, ці возьмуць мяне: у мяне пасагу не было. Хожава.
СУПРАДКІ мн. Сходні, зборышчы жанчын для прадзення. I я любіла хадзіць у супрадкі. Застадолле.
СУРВЭТА i СУРВЭТКА ж. Цырата, кляёнка. Засцялі сурвэту, а то стол гніе. Навагрудскі р-н.
СУПРАЩВ1ЦЦА незак. Пярэчыць. А я i супрацівіцца не буду, калі не хоча нявестка жыць у вёсцы, хай у горад едзе. Рудня
33 👁