СТАРЭЦКІ прым. Старадаўні, стары, царкоўны. Былі ў нас свае старэцкія святы: каляды, дзяды, вялікадне. Рудня.
СТРАЧОНКА ж. Ватоўка, куртка, пастрочаная радамі або накрыж. Слабада.
СТРАШНЮШЧЫ прым. Форма ацэнкі ад страшны. А на гэтай тары было так многа павукоў i такія яны страшнюшчыя былі. Вось таму назвалі гэту гору Паўчовай. Коцькі.
СТРОЩЬ1 незак. Рыхтаваць. Трэба вячэру строіць, з поля ўжо гоняць. Рудня.
СТРОЩЬ2 незак. Наладжваць, рамантаваць. Вот вы ваду лепш стройце, а то цячэ. Кукалеука.
СТРОЙНА прысл. Добра. Даўней я гуляла i пела стройна, у нас музыкант харошы быў. Кукалеўка. Так дровы былі стройна разгарэліся. навошта ты іх разбурылаўі раскідала? Рудня.
СТРОЙНЫ1 прым. Добры. Няма дажджу. Цыбуля спачатку ішла стройная, а цяпер начала сохнуць. Кукалеука.
СТРОЙНЫ2 прым. Прыгожа прыбраны. А дзіцятка такое стройненькае, адзета як цацачка, ва ўсё новенькае, чысценькае. Хожава.
СТРУЖЫЦЬ незак. Стругаць. А ў яго каморы стружуць, рубаюць. Вярхуціна.
СТРУМЕНЦА форма ацэнкі ад стрэмя. Спраў сукенку да долу, А да сукенкі коніка, А да коніка сядзелца, А да сядзелца струменца. Вязынка.
СТРЭЛКА ж., гл. цыбук. Цыбуля соўсім не ўрадзіла, паплялася i ў стрэлкі пашла. Нават на насеня не будзе. Краснае
Дадатковыя словы
разбурыла^і
32 👁