СПАСЛІВЫ прым. Добры, непераборлівы ў ядзе. Харчу сёлета, мусіць, мала будзе. Карова наша спасьлівая, есьць добра i малака дае цэлую дайніцу; праўда, цяперака паменынала, рана сьцялілася, дык здаілася ўжо. Краснае.
СПАТАКАЦЬ зак. Агораць. Суседцы дала квасолі, а яна мне калёскі дала вазіць. На сабе цэглу вазіла на печку. Нек ужо спатакалі печ. Рудня.
СПЛбШЫЦЬ зак. Сапсавацца. Пагода сплошыла. Хожава.
СІШЕСАНУЦЦА зак. Акунуцца. Тая парабіла сабе гімнастыкі, тое-сёе, ускочыла ў ваду, сплесанулася, адзелася i пайшла. Ракаў.
СПОДКІ мн. Споднія штаны, падштанікі. Слабада.
СПЯЖАРНЯ ж. невялікая кладоўка для прадуктаў, варыўня. Служьша ў Рабушчыхі некалі, дык я ў яе добрага ніколі не ела, але што выдзяля. Прышлі неяк госці да яе, яна якраз скваркі пякла, а мне трэба было ў спяжарню па бульбу ісці. Я схваціла скварачку, думаю падзялюся тамака с Крыстынай. Толькі кошыкі паставіла, а Рабушчыха туды: Ну, што, нінажыры, думал i я не абгледжу!» — i вырвала з рук. Краснае.
ССЫПКА ж. Сшыты для падушкі мяшок, які набіваюць пер'ем ці пухам. Крупіцы.
СТАЁНКА ж. Стаяк. Дзіця ў стаёнцы. Слабада.
СТАЛЁТШК м. Кактус. А гэты цвет называецца ў нас сталетнік, ад усіх хвароб дапамагае. Рудня.
СТАЛЯНЩА ж. Верхняя плоская частка стала, стальніца. Дзеці мае зьнялі дзьверы i прыставілі да аднаго акна, а сталяніцу — да другога акна. Волма
Дадатковыя словы
перем
25 👁