СМЬІЧЬІЦЦА зак. Скубецца, адрываецца. Слабада.
СМЭНДЗІЦЬ зак. 1) паліць, дыміць; 2) курыць. Як прывык яшчэ з малых гадоў — так i смэндзіць, цярпець няможна. Слабада.
СМЭРГІ мн. Соплі. Ты вусы зорый, а то як смэргі над носам. Навагрудскі р-н.
СМЯХОЦЦЕ н. Смех. Смяхоцьце было на іх глядзецьъ як бацька з сынам дужаліся. Волма.
СН6ЎШЦА ж. Прыстасаване, на якім снуюць аснову. Шпулі разматвалі на сноўніцу. Навагрудскі Р-н.
СНЯКАЦЬ зак. Чыхаць. Гэты Саўко вечно заснякаецца, i ў гасцях нават, што за чалавек? Навагрудскі р-н.
СПАВЯДЛНКА ж., іран. Доўгае дакучлівае павучанне. Яшчэ твая спавяданка не кончана. Я табе не ўсё адчытала, толькі што Віцік цяпер у хаце, дык німа як гаварыць, хай ён толькі пойдзе. Волма.
СПАДУУКА ж. Ніжняя спадніца. Даўней прадавалі такія фацкія спадуўкі, усе на гафце, выгафтаваны хораша-хораша, беленькія-беленькія, з баціста. Цяперака прадаюць, але не гэткія. Краснае.
СПАНАТРЫЦЬ зак. Прывыкнуць, узяць за звычку. Як спанатрыў Тодар хадзіць да Саніхі па агуркі, дык прама бяда! Прыдзя ды: «Дай, Надзячка, агурочак».— «А грошы прынёс?» Вот i адваражыла, а то спанатрыш яму даваць агуркі — дык ён кажды дзень будзя хадзіць. А так ня бойся, не пойдзя болей. Краснае.
СПАРЫЖАВАЦЬ зак. Спаралізаваць. Вот i вайна. Цяжэй за ўсіх прышлося. Во, бачыця, твар спарыжавала. Хожава
Дадатковыя словы
збрый
27 👁