СЛОНЦА н. Сонца. На слонцы павесілі i высахла [коўдра]. Хожава.
СЛЮНЯВІК м. абразл. Нікчэмы чалавек. Каб ён ужо там які вучаны быў, а то нейкі слюнявік i то, відзелі вы, як круціцца. Волма.
СЛЯДНО прысл. Калі легка праяўляецца след. Быў пацярушка-сняжок, слядно было, i вот аслядзілі іх i злавілі так, нават, на возе злавілі, не паспелі крадзенага прыняць. Волма.
СКРУТКА ж. Скрутак. Скруці ў скрутку i пакладзі. Налібокі.
СМАЛЯНКА ж. Жанчына ca Смаленшчыны. Гэтым словам абзывалі ў нас некаторых жанчын i дзяўчат. Язвіна.
СМАЛЁЎСКІ прым. Смалявіцкі. Смалёўскі афтобус пайшоў. Рудня.
СМАЛЯНЫЯКОШ мн. Незвычайныя коні. Прыйшлі дамоў — стаяць коні смаляныя пад акном. Мацкі.
СМАРКАЧЫК м. Лямпа без шкла, капцілка. Лямпы толькі ў суботу i нядзелю запальвалі, а так газоўку, альбо смаркачык. Рудня.
СМОЛЬ ж. Смаляк. Рускую печ кожны дзень палілі. Смолі насячом, каб сохла. Цяпер ужо керагазы, a газавых плітаў колькі [...]. Асвятленне ў хаце было смоллю, палілі на комінку. Рудня.
СМУГАЛЬ м. Мужчына ca смуглявым тварам. А яго бацька чорны, чорны, як смугаль. Хожава.
СМУРОДЗІНА ж. Парэчкі. Варэння не варым з смуродзіны, так тром. Оршаль.
СМУРОДЗШКА ж. Форма ацэнкі ад смуродзіна. Горка ета смуродзінка, зялёна, паломлена. Оршаль
82 👁